Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Бацькаўшчыне/Для зямлі прадзедаў маіх…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З кутка жаданьняў Для зямлі прадзедаў маіх…
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
На вялікім сьвеце…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Для зямлі прадзедаў маіх…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЛЯ ЗЯМЛІ ПРАДЗЕДАЎ МАІХ…

Я табе, зямля мая прадзедаў маіх,
Не патраплю нічога жалець на сьвеце,
На сьвет цэлы гатоў твой прыгон апеці
І ўзьнясьці пасад на магілішчах тваіх.

Я цябе душой рад-бы сваёй сагрэці
І карону сплесьці з сонца, зор залатых, —
На цябе карону ўзлажыць, каб хоць на міг
Заясьнела ты ў цяжка дабытым цьвеце.

За цябе загінуць гатоў я ў барацьбе
З крыўдай тэй, што цярпіш ад людзей і бога,
Ад чужынца і ад сына свайго сьляпога…

Буду ў вечнай мучыцца жальбе і кляцьбе…
І за гэта толькі прашу, малю цябе:
Не гані ты мяне ад свайго парога.