Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/II/Байкі і аповесьці/Чатыры крыжы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У піліпаўку Чатыры крыжы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1926 год
За чаркай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чатыры крыжы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАТЫРЫ КРЫЖЫ

Як Лявон прашчаўся з хатай,
Ях стаў ў сьвет зьбірацца,
Пакланіўся маме, тату
І прачыстай матцы.

Пакланіўся, памаліўся,
Выплеўся за вёску,
На мяжу, як сноп, зваліўся
Пад крывой бярозкай.

Паліліся самі сьлёзы,
Хоць даўно ня плакаў…
Ўстаў, пашоў, як нецьвярозы,
Далей небарака.

Смольлю вецер лез у вочы,
Хмары палівалі;
Пушча страшыла уночы,
Людзі ўдзень чапалі…
............
Як Лявон прашчаўся з сьветам,
Як дамоў вяртаўся, —
Ні з пацехай, ні з прыветам,
Кажуць, не спаткаўся.

Ўсюды добра, дома — лепей,
Дзе гуляў дзяцінай,
Дзе ніхто цябе ня чэпе
Так, бяз дай прычыны.

Да сваёй даплёўся вёскі
І… пляцецца далей,
Дзе магілкі, дзе бярозкі
Ля крыжоў стаялі.

Тры крыжы там, небарака,
Новенькія ўбачыў…
Сеў пад імі і заплакаў —
Па сваіх, няйначай.
............
Першы — маткі, другі — таткі,
Трэці — Паланеі…
Ў месяц стаў яшчэ адзін крыж
На магільнай кнеі…