Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/Чорныя вочы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да дзяўчатак Чорныя вочы
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Сватаная
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чорныя вочы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧОРНЫЯ ВОЧЫ

Што, скажэце, цямнейшым на сьвеце ад ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.

Што больш мае і тайнаў, і чараў, як ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.

Што няведама дзе завядзе, як мрок ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.

Што нас губіць, як гінуць зблудзіўшыя ночай?
— Дзявочыя чорныя вочы.

А што любім, хоць жуткім, як цёмныя ночы?
— Дзявочыя чорныя вочы.