Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Жалейка/З маіх песень

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Каму вас, песьні?.. З маіх песень
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Да песень
Іншыя публікацыі гэтага твора: З маіх песень.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З МАІХ ПЕСЕНЬ

Што нахлыне ў душу,
Што сасьню вечаром,
Праз што вочы рашу, —
Усё выльлю пяром.

Усё выльлю і ў сьвет
Песьняй лётнай пашлю, —
Няхай з віхрам у сьлед
Аблятае зямлю!

Хай лятае ўвакруг
Над скаванай зямлёй,
Дзе сьпяць сіла і дух,
Дзе брат свой, як ня свой!

І тых будзіць, хто сьпіць,
Хто цярпіць бяз віны;
Няхай гулка грыміць,
Як званы, пяруны!