Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/За годам год

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зьнямога За годам год
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
⁂ (Як вазьму жалейку ў рукі…)
Іншыя публікацыі гэтага твора: За годам год.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗА ГОДАМ ГОД

За годам год, за родам род,
Што хвалі хмар, што плесьні вод,
Па зьменах зьмен, на ўсход, на сход.
За родам род, за годам год.

На ўсход, на сход ідзе-брыдзе
У чарах-снох, у злыбядзе…
Канца ні ў чым, канца нідзе,
На ўсход, на сход, брыдзе-ідзе.

За бытам быт, за стогнам стогн,
За сьмехам сьмех, за сконам скон,
За векам век, за звонам звон,
За мглою мгла з усіх старон.

Ідзе-брыдзе за сьледам сьлед,
І ноч, і дзень, і цьма, і сьвет,
І песьні кліч, і сьмерці цьвет,
Ідзе-брыдзе за сьледам сьлед.

За годам год, за родам род,
Што хвалі хмар, што плесьні вод,
Па зьменах зьмен, на ўсход, на сход
Ідзе-брыдзе на быт, на звод…