Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Зазімак

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Стужа збліжаецца Зазімак
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Зімой у лесе
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зазімак (Купала).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАЗІМАК

На узгоры, на даліны,
На кусты, на перавалы
Леглі сьнежныя крышталы
Ад пуціны да пуціны.

Як жывыя, зоры-сьведкі
У нябеснай у купелі;
Патанулі далі ў белі,
Засьвяціліся палеткі.

Занямелі песьні, стоны…
Ціха скрозь, як у магіле!
Толькі, выстраіўшы крыльле,
Глуха кракаюць вароны.

Воўк з імшараў выбрыў сонных
На ваколіцу пустую,
І завёў сваю старую
Думу-думаў бяспрытонных.

Рэха вылецела з больлю
Па нізіне апусьцеўшай,
І, да вёскі даляцеўшы,
Задрыжэла ў частаколе.