Перайсці да зместу

Збор твораў (Купала, 1925—1932)/I/Гусьляр/Адгукніся, душа!..

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьня і сіла Адгукніся, душа!..
Верш
Аўтар: Янка Купала
1925 год
Шчасьлівасьць
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адгукніся, душа!..

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДГУКНІСЯ, ДУША!..

Адгукніся, душа, песьняй звонкай грымні!
Няхай песьня з віхрамі памчыцца.
Ў братніх сэрцах няхай разгарацца агні,
Думы новай пальлюцца крыніцай.

Ад зары, да зары, па радзімай зямлі
Зацяганыя людзі снуюцца,
І гаруюць яны, рэдка шчасны калі,
З чорнай доляй змагаюцца, б‘юцца.

З іх жыцьця бяз жыцьця, з іх бяднот і цямнот
Карыстае бяспуцьце, як можа;
І ніхто-ж не жалее, як вечных сірот,
Ні свой брат, і ні ты нават, божа!

Жальбаў слухае іх толькі шум баравы,
На іх мукі глядзяць толькі зоры.
Адгукніся-ж, душа, на іх стогн векавы!
Задрыжэце, даліны і горы!