Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/VI/На рэчцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Перад бурай На рэчцы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
На чужыне
Іншыя публікацыі гэтага твора: На рэчцы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА РЭЧЦЫ

У бераг высокі, дзе лозы растуць,
За хвалямі хвалі бягуць,

І ўсхліпвае рэчка ў пяскох залатых,
Як маці па дзецях сваіх,

І ў беразе вербы злучаюць свой сум
У гэты нярадасны шум.

І неба маркотна, і хмары плывуць,
Іх сьлёзы на землю цякуць…

Прыбіты вадою на срэбраны гак,
Ляжыць невядомы бядак,

Ваяка-салдацік ад дому ўдалі…
Яму не знашлося зямлі!

Эх, ты небарака! то знаць па табе
Усё вецер сумуе ў вярбе,

І рэчка ў хвалях-жалобе бяжыць
І смутак імглісты ляжыць…

Ды рэчка заціхне, і вецер засьне,
І ласкаю неба зірне,

І ўсё сапачыне, спазнае час свой.
А людзям ці будзе спакой?

1916 г.