Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/Я помню, быў…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзе вы? Я помню, быў…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
У цемры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я помню, быў і я багаты…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Я помню быў і я багаты.
Я жыў, як багач, у дабры,
І ня міналі мае хаты
Мае найлепшыя сябры.

Мяне дзяўчаты ня цуралісь,
Плялі вяночкі з красак мне,
І мне шчасьліва так сьмяялісь,
Ды толькі-ж то было… у сьне.

1909 г.