Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/На чужыне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дзьве дарогі На чужыне
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
У імгле
Іншыя публікацыі гэтага твора: На чужыне (Час праходзіць, жыццё гіне…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА ЧУЖЫНЕ

Час праходзіць жыцьце гіне
Ў талачэчы на чужыне
За кавалак хлеба,

А куды яшчэ закіне
Доля-гора ў злой часіне?
Адкажы ты, неба!

Ды сказаць яно ня хоча,
Толькі вецер зарагоча
І зарве жалобна

Ды ўсё гоніць хмар валокны,
І бубніць, бубніць у вокны
Дождж халодны, дробны.

1919 г.