Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/2/IV/На крыжовых дарогах

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На раздарожжы На крыжовых дарогах
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Эй, скажы мне…
Іншыя публікацыі гэтага твора: На крыжовых дарогах.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА КРЫЖОВЫХ ДАРОГАХ

На пагорку ў чыстым полі
Крыж стаіць убогі,
Там і тут жаўцеюць ролі,
Ў сьвет бягуць дарогі.

Даль раскрылася шырока
З гэтага узгорка.
Ціха ў полі, адзінока,
Штось на сэрцы горка.

Я стаю і аглядаю
Горак рад убогі,
А куды ісьці, — ня знаю,
Не ўлаўлю дарогі.

Дагарае дзень. Зьмярканьне
Ахапляе далі.
Калі-ж скончыцца блуканьне
Ў бездарожных хвалях?

Вечар немы, бездарадны
Крочыць з пад нізіны…
Хоць-бы голас дзе ўспагадны,
Хоць-бы гук адзіны!

1911 г.