Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/Неба

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Родныя абразы Неба
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Рольнік
Іншыя публікацыі гэтага твора: Неба (Дружа! Кінь на неба вока…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЕБА

Дружа! кінь на неба вока.
Колькі зорак, колькі зор!
Як прывольна, як далёка
Зьзяе, сьвеціцца прастор!

Як спакойненька ў разлогах
Ходзіць хмарак харавод,
І няма ім у дарогах
Ні бяды, ні перашкод.

Палюбуйся, паглядзі ты,
Як прыгожанька ўгары,
Як ўсюды бляск разьліты,
Быццам неба ў пажары!

А цяпер зірні на землю:
Як тут цёмна, дарагі,
Як тужліва яна дрэмле
І як сон яе даўгі!

1909 г.