Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/Высокі бераг

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вераб’іная ноч Высокі бераг
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Дарога
Іншыя публікацыі гэтага твора: Высокі бераг.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЫСОКІ БЕРАГ

Высокі Бераг, родны, мілы!
Люблю я твой пяшчаны скат
І хвоек нізкіх гурт пахілы,
Капцоў гранічных цэлы рад.

Люблю той лес, што над табою
Высока ўзьняў свае камлі,
Яго-ж карэньні над вадою
Нібы вянок табе сплялі…

Струменіць Нёман срэбраводны
Ў тваіх прыўдалых берагох,
А ў лозах ветрык вее згодны,
І ходзіць шум па чаратох.

Высокі Бераг, кут мой мілы!
Люблю я жоўць тваіх пяскоў,
Разложных хвоек гурт пахілы
І ціхі гоман лазьнякоў.

1915 г.