Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/II/Дарога (Ад кургана да кургана…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Высокі бераг Дарога
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Гай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дарога (Ад кургана да кургана…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДАРОГА

Ад кургана да кургана,
Ад гаю да гаю
У пяць нітак легла цьмяна
Дарога крывая.

То лясок, то луг, то поле,
То лужок зялёны…
Эх, прастор! эх, воля, воля
І балот разгоны!

І куды бяжыш, дарога,
Тканка ног і кола?
Ды маўчыць пуцінка строга,
не гавораць долы.

Ну, што-ж? далей, гайда далей
За узгоркі тыя!
Ня стрымацца нам: мы — хвалі
Ціхія рачныя.

1916 г.