Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Тая-ж самая даль…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Песьні зімы Тая-ж самая даль…
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Дай, зірну ў сваё аконца
Іншыя публікацыі гэтага твора: Тая ж самая даль, той жа самы разлог…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Тая-ж самая даль, той-жа самы разлог —
Неаглядны прастор небясоў,
Дзе хмурынкі плывуць па дарозе, што бог
Ім адзначыў з пачаткаў вякоў.

Ўсё гамоніць вакол, і шуміць, як даўней,
Гэты лес векавы, гэты бор.
А чаго-ж цяжка нам? Які злы сухавей
Закружыўся, узьняўся з-за гор?

Як у восень туман аблягае лугі
І палёў задуменную даль,
Так на сэрца зьляглі плямы чорнай тугі,
А мінулых дзянёчкаў так жаль.

Эх, ня вернеш ты іх, гэтых сьветлых дзянькоў,
Толькі цені іх ў сэрцы жывуць.
А як міл гэты сьвет і прасторы стэпоў,
Дзе прыгожыя хмаркі плывуць!

1916 г.