Перайсці да зместу

Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Песьні зімы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гусі Песьні зімы
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Тая-ж самая даль…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Песьні зімы.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕСЬНІ ЗІМЫ

Люблю я зімы з маразамі,
Завеі белыя ў палёх,
І сьнегу скрып пад палазамі,
І ціш зімовую ў лясох.

Люблю я ветру сьпеў гаротны
Ў сялянскіх комінах пустых,
На полі белыя палотны —
Абрусы хмарак сьнегавых,

Што засьцілаюць лугавіны
І далі ціхія палёў.
Мне любы елкі і хваіны
Пад белай посьцілкай сьнягоў.

У гэтых зьявішчах свабодных,
У тых малюнках халадоў,
Так многа песень, сэрцу родных
Адбіткаў мілых мне гадоў.

1916 г.