Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Дай, зірну ў сваё аконца

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Тая-ж самая даль… Дай зірну ў сваё аконца
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Песьня аб вясьне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дай зірну ў сваё аконца…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Дай зірну ў сваё аконца —
Сьнег і сьнег вакол. Зіма.
І нейк цесна, бы ў палонцы,
Ўсё цяжэй зьвісае цьма.

Там, за ярам, лес дубовы
Чуць сінеецца скрозь бель.
Ня чутно ніякай мовы,
Ўсюды белая пасьцель.

І стаяць маўкліва хаты,
Ў яр уперліся двары.
Ўсё маўчыць, бы сон зацяты
Навялі тут ведзьмары.

Толькі зрэдка між крыжамі
Разгалосіцца ўдава
Ды ў яру дзесь вечарамі
Сьвішча жудасна сава.

1919 г.