Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Надрывайся і шумі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мара Надрывайся і шумі
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Дзе дзенешся?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Надрывайся і шумі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Надрывайся і шумі,
Вецер злосны ў полі!
Як сярдзіта ты ні дзьмі,
Ні гуляй на волі;

Як дарог ні замятай
І глухіх трапінак;
Як ты злосна ні сьпявай
Мужык ў камінак, —

Ўсё-ж ты сьціхнеш і цяплом
Скора ты павееш
І з ракітавым кустом
Міла задурэеш.

1910 г.