Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Дзе дзенешся?

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Надрывайся і шумі Дзе дзенешся?
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Песьняру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзе дзенесься?

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДЗЕ ДЗЕНЕШСЯ?

Не такі чорт страшны,
Як яго малююць.
Хай усе хоць людзі
На цябе сярдуюць:

Ад сабак паганых
Ёсьць кій бараніцца,
„Ад шнуроў чырвоных“
Можна адкупіцца.

Ад мундзіраў сініх
Можна даць і драла,
І твая свабода
Ня зусім прапала.

І з людзьмі ліхімі
Можна меркавацца,
І ад крэдытораў
Спосаб ёсьць схавацца.

Покі служаць ногі,
Можна бегчы ўсюды,
Ад сябе-ж самога
Не ўцячэш нікуды.

1910 г.