Збор твораў (Колас, 1928—1929)/I/1/I/Муха

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На прастор Муха
Верш
Аўтар: Якуб Колас
1928 год
Гусі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Муха (Колас).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МУХА

Ноч. У хаце ўсе пасулі.
Ціха зорачкі мігнулі,
Ў вокны месячык глядзіць.

А пад стольлю ў павуціне
Б‘ецца муха-сіраціна
І так жаласна зьвініць.

Гэты жаль на душу сходзіць
І аб леце думкі родзіць —
Шкода лета і цяпла!..

Ночка цьмяна і маркотна,
Ёй уторыць штось гаротна
Звон мушынага крыла.

1916 г.