Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Сельскі рэўком

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Раньш і цяпер Сельскі рэўком
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Шлях паўстаўшых
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сельскі рэўком (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЕЛЬСКІ РЭЎКОМ

Найлепшы ў вёсцы цэлай дом,
Нібы знарок, стаіць здалёку,
Вакол абнесены садком,
Каб цешыць станам сваім вока.
Над стрэхай жоўтаю вісіць
Чырвоны сьцяг і дні і ночы.
І пры ваходзе паглядзіць
Яго вясковец ды рабочы.
Ад ранку к вечару ў той дом
З усіх канцоў шнуруюць людзі,
Пытацца рады аба ўсём,
Адказ знаходзіць ў перасудах.
Паёк, раскладка, — дроў насеч —
На ўсё тут знойдзеш тлумачэньне
І цэлы дзень гудзе ў ім рэч
І цэлы дзень к яму імкненьне.
У сьвітках шэрых, ў кажухох,
Відаць, начальства шпацыруе,
Дае адказы па бакох,
Прашэньні піша і дыхтуе;
Тлумачыць пільна, як каму
Якую можна мець падмогу,
Прыслухна, міла к усяму,
Ня крыўдзіць й каліва нікога…
І ўсё так простасьцю нясе,
Свабодным духам вокал вее,
Народ, яго начальства, ўсе,
Што ў гэтым доме ўкол віднее.
Пад сьцягам, зьвіслым над страхой,
Над лепшым ў вёсцы цэлай домам,
Комуны час куе сабой
Работа сельскага рэўкому.

Менск, 3/III 1921