Пісах празрыстай бліскавіцы
Разрэзаў цемні небасхілу
І гром прамчаўся з навальніцай,
Магутнай жыўнай сілы.
Ў нямерным сполаху вакола
Абшар зямлёвы затрусіўся,
Віхор завыў, задміў па долу
І ў даль з трывогай пакаціўся.
Здалёк, з праменнага туману
Пачуўся водгук ўстаўшай буры,
І лес, вякамі нясхіляны,
Схінуў карону к нізу, хмуры…
Так гібне вокал без спагады,
Пад віхраў згібных завываньне,
Сіберны век людзкое здрады,
Часы няволі панаваньня.
Так ў сьвет з трывогаю абуднай
У прам‘і бліскавіц, у грому,
Свабода ў бляску яркім, цудным
Сыходзіць ўзьмен прыгону злому.
Шырыцца промінам, бляскам расьце,
Вогнішчам зыркім палае,
Іскры вакол раскідае,
Ў змрочных кутох, ў цемнаце;
Духам чароўным зьнішчае пакор —
Гэту нявольнічу хворасьць —
Ў сэрцы раняе бадзёрасьць
Рвацца з турмы на прастор.
Рве ланцугі, што скаваў іх прыгон,
Глушыць нядолю, стагнаньне,
К помсьце за мукі, к паўстаньню
Вокал гучыць яе звон.
Й там, дзе зароніць яскравы прамень
Й там, дзе прайдуць яе крокі!
Змрок непраглядны глыбокі
Ў міг абяртаецца ў дзень…
Ў бляску маланак, у груку пярунаў
Гінуць да волі прашкоды…
Гэтак для сьвету Свабода
Людзям раджае Комуну!
З павіслых склонаў небасхілу
На ўступы роўныя разлогаў
Сплылі праменьні й апалілі
Абшары вокал і дарогі.
Па ўзьвівах вузенькіх сьцяжынак,
Прабітых босаю ступою,
Пукі палаючых іскрынак
Пабеглі хуткаю ракою.
І ўсе куткі і ўсе прытулкі
Сьвятлом палаючым абмылі,
Ўзбудзіўшы пэнт жыцьцёвы, гулкі,
Узьняўшы рух людзкі на крыльлі.
Ў празрыстым вобліку паветра,
Бы ў люстры, чырвань заіграла,
Што з кроўю згубленаю ў нетра
Зямля халодная ўбірала.
І вострасьць тонкая праменьняў
Хапіла каплі для укола,
Й людзкія душы, іх цярпеньне
Наскрозь рашуча пракалола.
Менск, 20/IV 1921
Над сьветам рэе Сьцяг Чырвоны,
Вакол уздымаючы паўстаньне
Супроць вяковага прыгону,
Супроць няволі панаваньня.
Кіпучай хваляю, бурлівай
Маўчлівы гнеў людзкі рухае,
Шырокі шлях да мэт шчасьлівых
Агнёвай помстай пракладае.
Пакорны раб ўстае да бою,
Рвучы вакол свае аковы,
І ўжо вітае над зямлёю
Жыцьця уклад свабодны, новы.
Глыбокай ночы гінуць стоны,
І сьвет стары пры тым канае.
А Сьцяг паборы, Сьцяг Чырвоны,
Дарогу новаму ўбірае.
Настрэчу-ж, гэй, яго прыходу
Нясеце шчырае вітаньне,
Няхай вакола за Свабоду
Расьце кіпучае паўстаньне!
Менск, 1921
|