Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Гадавіна 5 кастрычніка 1917

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Расьсьвітаньне Гадавіна 5 кастрычніка 1917
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Нараджэньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гадавіна 5 кастрычніка 1917 г. (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГАДАВІНЫ 25 КАСТРЫЧНІКА 1917 г.

Абляцеў поўны круг
Сонца вечнага ход,
Скончыў бурны свой рух
Рэволюцыі год.
Пад кіпучым чуцьцём
Прагучаў зоўны ўдыр,
І мільённым гуртом
Працаўнік багатыр
Размахнуў навакол
Колькі меў ў сабе сіл,
Й неба высь, й зямлі дол
Ўзялі новы пахіл.
На мяжы раздарог
Ўстаў, пячатку адбіў:
„Гэтта будзе парог
Тых вялікіх зьяў-дзіў,
Што працоўны народ
Палажыў імі лік
Новым часам!“ і год
Рэволюцыі узьнік.
Струхлы выраз вякоў
Над гвалтоўным гняцьцём.
Ў глыб бяздонны зышоў
Перад новым жыцьцём.
І на постаць зямлі
На свабодны прастор
З неба промень зьлілі
Сотні, тысячы зор.
Закіпеў-загучэў
Абудзіцельны рух
Там, дзе ў шчылінках мрэў
Днёў канаючых дух.
Ў творчым віры жыцьця
Ён будынак узьвёў
Волі вольнай, быцьця,
Ўчорых мар, ўчорых сноў.
Дні за днямі ішлі,
Мацавалі хадой
На свабоднай зямлі
Соцыяльны устрой.
І цяпер паглядзець —
Сэрца пыша агнём!
Якім гмахам расьце
Маладое зярнё!
Па руцянай сяўбе
Пламяніся, усход!
Я вітаю цябе,
Рэволюцыі год!

Масква, 1918