Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Да сонца!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гляджу на поле я… Да сонца!
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Будаваньне
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да сонца! (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА СОНЦА!

Дзе быў пустыр, дзе рос палын,
Дзе ветры сіверу стагналі,
І шыр прывольную раўнін
Туманам змрокі адзявалі,

Дзе енк цяжарнае жальбы
Народу змучанага чуўся, —
Ў вагні вялікай барацьбы
Ўстаў край — Савецкай Беларусі.

З глыбін абуджанай душы,
Бы з буйна вірнае крыніцы,
К жыцьцю свабоднаму рушыў
Імпэт працоўных бліскавіцай.

Кіпіць, хвалюе ды раве
Уздым адноўленай радзімы
І к чыньню вечнаму заве
Працоўных строй непабядзімы;

Прад ім расчынены прастор
На постаць вызьвеўшае нівы;
І яснасьць сонца й пекнасьць зор,
І бег жаролцаў гаманлівых,

Дубоў вяковых сплёт карон,
І шыр нязьмераных абшараў —
Схінулі шчыра нізкі ўклон,
Яму, як жыцьця гаспадару.

Стальною цьвёрдаю ступой —
Ён к мэтам збліжаным кіруе
І жыцьце поўнае красой
Сабе й радзіме ён будуе.

Менск, 24/VIII 1924