Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Будаваньне (То ня вецер у пушчы гудзе…)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да сонца! Будаваньне
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Рожа
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будаваньне (То ня вецер у пушчы гудзе…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУДАВАНЬНЕ

То ня вецер у пушчы гудзе
То ня хвалі на моры бушуюць —
То грамады працоўных людзей
Сабе лепшую долю будуюць.
Ўкол руйнуюцца ўціску муры
Ападаюць жалезныя краты;
Дні прыгонныя цяжкай пары
Адыходзяць у вечныя страты.
А сьлядамі Комуна ідзе,
Панаваньне навекі будуе…
І жыцьцё, нібы пушча, гудзе
І жыцьцё, нібы мора, бушуе.

Менск, 12/V 1921