Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Гляджу на поле я…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Шлях паўстаўшых Гляджу на поле я…
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Да сонца!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гляджу на поле я…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГЛЯДЖУ НА ПОЛЕ Я…

Гляджу на поле я, на дол,
На нівы вузкія шнурамі,
Што скрозь ляжаць перад вачамі
Раўнінай чорнаю вакол —
І сэрца радасьцю гарыць,
Душа жаданьнямі адзета —
Прасторы ўсе, што ўбачыш гэтта,
Абшар увесь, што тут ляжыць —
То плён упартай барацьбы,
Дастатак цяжкага змаганьня,
Якім валодаюць сяляне,
Нядаўна бедныя рабы.
Вякамі марылі яны
Дажыць тае шчасьлівай хвілі,
Калі-б падаткі не давілі,
Калі-б драпежныя паны
Іх працай цяжкай не гнялі-б
На трэбах цяглага прыгону,
Даючы ім заглушваць стоны
Ў сьцянах пануранах сяліб.
Ой, колькі-б — марылася ім —
Яны ўкладалі-бы стараньня,
Каб ўся зямля — то дастаяньне
Была-б працоўнікам усім…
Цяпер вось мары у жыцьці!
Зямля — дзяржаўнае багацьце…
Пахайце-ж гэй, яе вы, брацьця,
Пасеў вялікі багаціць.
Няхай парэжа востры плуг
Абшары гэты на разоры,
І збожжа ядрае, бы мора,
Ўсхвалюе ветрыкам наўкруг.
За працу-ж ўсе, ўжо час насьпеў!
Зямля вызьвеўшая чакае,
Калі над ёю залунае
Вясны вялікай ваш пасеў!

Менск, 23/III 1921