Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць рэволюцыі/Расьсьвітаньне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чырвоны мак Расьсьвітаньне
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Гадавіна 5 кастрычніка 1917
Іншыя публікацыі гэтага твора: Расьсьвітаньне (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




РАСЬСЬВІТАНЬНЕ

Над гаем зьвіс чырвоны полаг
І ўбраў адзеньнем надзвычайным
Абшары вольныя вакола.
Падняўся сьпеў і гоман раньні
На ўзвышшы дрэў, ў кустох, у жыце,
— Устаньце, йдзіце!
Пранёсься зоў трубы галоснай
Да хат панурых, фабрык шумных
І рух развойны,
І вокліч моцны,
Людзей устаўшых
І гоман ўзьняўшых
З пяяньнем птушак шчыльна зьліўся.
А промень палы
Па-над галам
Пекным, дзіўным,
Рэўлюцыйным
Сьцягам вольнасьці спусьціўся.

Менск, 13/V 1921