Перайсці да зместу

Збор твораў (Гартны, 1929—1932)/1/Урачыстасьць жыцьця/Начныя чары

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адвячорак Начныя чары
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1930 год
Ізноў вясна
Іншыя публікацыі гэтага твора: Начныя чары.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НАЧНЫЯ ЧАРЫ

Сьціш пануе наўкруг,
Ўсё замоўкла і сьпіць;
Толькі месячны круг
Ў сінім небе гарыць.
І чароўны спакой
Залягае кругом:
Штось шапоча з кустом
І гуляе з травой;
А ў празрыстай вадзе
Ручайкоў і балот
Байкі-казкі вядзе
І цалуе чарот.
Маніць з глыбі вады
Ўсіх русалак-дзяўчат,
Каб на твар іх бляды
Кінуць ласкі пагляд,
Абмяняцца з якой
Мілым ўзрокам вачэй,
Прытуліцца шчакой
Да халодных грудзей…
Далей сьцеле ён цень
Ад калматых дзярэў,
А на кол і на пень
Белы насаў узьдзеў…
Ўверсе-ж, збоку яго,
Цеснай роднай сям‘ёй
Зоркі з неба ўсяго
Міргацяць над зямлёй.
Ўсё-усё на зямлі
Ў начных чарах жыве,
Няжывое здалі —
Весяліцца, пяе!

Жлобін, 17/IV 1910