Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/V/Хвалі гралі стаямі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сакавік *** Хвалі гралі стаямі
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Ноч разліла свой атрамант
Іншыя публікацыі гэтага твора: Хвалі гралі стаямі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

Хвалі гралі стаямі,
Гнуліся хрыбты.
Пена млела, таяла
Ў мгненні залатым.

Хваля хвалю горбіла,
Звон звінеў шкляны.
Гойдаліся гойдаўкі,
Зыбуны-чаўны.

Хвалі-грайкі бавілі
Мора аксаміт,
Вабай-клікам вабілі,
Клікалі ў блакіт.

Кіўкамі ківаліся
У шызы курадым,
Звонам-зовам звалі ўсіх:
— Гэй, да нас сюды!

Гагры, 22/III 1926 г.