Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/V/Ноч разліла свой атрамант

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Хвалі гралі стаямі *** Ноч разліла свой атрамант
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Каго сюды пазвалі
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ноч разьліла свой атрамант…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ноч разліла свой атрамант
Па-над морам паміж скал.
Ходзіць-бродзіць сівы лямант,
Карак б‘е за валам вал.

Вецер грае, водзіць спевы,
Звоніць тысячамі кос,
Сыпле пукі пер‘яў з пены
На заслюнены адкос.

А на мысе на Піцундзе,
Што разлёгся, бы ягнё,
Вырастае ў блеску-цудзе
Вабным вокам аганёк.

Дайце човен, рыбаловы,
Каб лягчэй за матылька.
З думкай радаснай, агнёвай
Паплыву да аганька.

Вецер грае на прасторы,
На хрыбтах імглістых хваль.
Як і сёння, заўтра мора
На чало накіне даль.

Гагры, 21/II 1926 г.