Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Яшчэ бялелі касагоры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Абліта ззяннем зорак росная паляна *** Яшчэ бялелі касагоры
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Лугам-лугам зеляненькім
Іншыя публікацыі гэтага твора: Яшчэ бялелі касагоры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

Яшчэ бялелі касагоры,
Ад снежных плямаў пара йшла,
Звінелі жаўранкі над борам,
Кідалі ўніз кавалкі шкла.

Рачулкі моршчыліся ў пене,
І крыгі сінія плылі.
Вятры зайгралі і запелі,
Як гітарысты, па зямлі.

Пад сонцам грэліся бярозы
У белым тонкім палатне.
І зелянелі вербалозы,
І за гарой папар чарнеў.

Пасадзец, 1911 г.