Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Лугам-лугам зеляненькім

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Яшчэ бялелі касагоры *** Лугам-лугам зеляненькім
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Дазволь
Іншыя публікацыі гэтага твора: Лугам-лугам зеляненькім…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

Лугам-лугам зеляненькім
Пайду-пайду каля гаю.
Дзе саколік мой міленькі,
Я касцоў там запытаю.

Жытам-жытам залацістым
Палячу я матылёчкам.
Песняй-песняй серабрыстай
Буду клікаць галубочка.

Шляхам-шляхам бесканечным
Я пушчуся з усёй сілы.
Там устрэчны-папярэчны
Мне раскажа, дзе мой мілы.

Рэчкай-рэчкай паплыву я
За далёкі акіяны.
Сваё шчасце там знайду я,
Я знайду, дзе мой каханы.

1912 г.