Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Абліта ззяннем зорак росная паляна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Вісіць серп залаты над спалоханым борам *** Абліта ззяннем зорак росная паляна
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Яшчэ бялелі касагоры
Іншыя публікацыі гэтага твора: Абліта зьзяньнем зорак росная паляна…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Абліта ззяннем зорак росная паляна.
Застыў пад мгненне ценяў чулы зарасняк.
З-за шыза-дымнай хмары круглы месяц глянуў,
У рэчку кінуў-сыпнуў бірузовы мак.

У блізкай вёсцы ўсхліпнуў, заспяваў гармонік;
Ён рэзаў, бы касою, цішыню начы.
Затросся лісцем свежым малады альхоўнік,
Ты, сэрца, адпачні тут, сэрца, замаўчы.

Пасадзец, 1911 г.