Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Зазімак і адліга

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Доч месяца Зазімак і адліга
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Б‘ецца восень халодная ў рэчную шыбу
Іншыя публікацыі гэтага твора: Зазімак і адліга.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЗАЗІМАК І АДЛІГА

Кінуўся з лесу зазімак,
Белы па дахах брыдзе;
Сыпле мукою на рынак,
Квохае у мутнай вадзе.
Вербы фарбуе сівізнай,
Вые ваўком між муроў;
Гойкае, кліча на трызну
Стромкіх слупоў — званароў.
Пробуе водгукі дротаў,
Быццам гуллівы гусляр;
Паліць між гмахаў з ахвотай
Снежны, пушысты пажар.
Плача адліга ў тумане,
Вільгаць збірае ў палёх:
„Вострыш, зазімак, зарана
Соткі марозлівых ног“.
„Плюхну на карак балотам,
Вочы гразёй заплюю.
Скончыш, зазімак, пад потам
Дзікае веча — гульню“.
„Бразну дажджом з сваёй сіты,
Лакам пакрыю дамы.
Будзеш, зазімак, пабіты
Аж да мяцельнай зімы“.

1914 г.