Зазімак і адліга

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Зазімак і адліга
верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
Крыніца: http://biadulia.ru/stories/211.htm

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Кіпуўся з лесу зазімак,
Белы па дахах брыдзе;
Сыпле мукою на ранак,
Квохае ў мутнай вадзе.
Вербы фарбуе сівізнай,
Вые ваўком між муроў;
Гойкае, кліча на трызну
Стромкіх слупоў — званароў.
Пробуе водгукі дротаў,
Быццам гуллівы гусляр;
Паліць між гмахаў з ахвотай
Слежны, пушысты пажар.
Плача адліга ў тумане,
Вільгаць збірае ў палёх:
«Вострыш, зазімак, зарана
Соткі марозлівых ног.
Плюхну на карак балотам,
Вочы гразей заплюю.
Скопчыш, зазімак, пад потам
Дзікае веча — гульню.
Бразну дажджом з сваёй сіты,
Лакам накрыю дамы.
Будзеш, зазімак, пабіты
Аж да мяцельнай зімы».