Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Грала, грэлася заранка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Лезе ў вочы ззянне месяца *** Грала, грэлася заранка
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Спякота
Іншыя публікацыі гэтага твора: Грала, грэлася заранка…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗   ∗

Грала, грэлася заранка.
Мэкала цялушка.
Пелі срэбныя вяснянкі
Над бярозкай птушкі.

Закружыла ў рэчцы кругі
Плойма шустрых плотак.
А туман вісеў над лугам,
Над каравым плотам.

Пасвятлела на паляне.
А на траўках — роскі.
Пахне раніца сняданнем
І дымком над вёскай.

Ля пагорку ў сонцаззянні
Нехта месіць гліну.
О, калі настане ранне
Для усёй краіны?

Пасадзец, 1911 г.