Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/II/Спякота

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Грала, грэлася заранка Спякота
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Вісіць серп залаты над спалоханым борам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьпякота (Бядуля).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СПЯКОТА

Наша поле — дзірван. І пячэ і пячэ…
І жыве дзе-ні-дзе толькі грэчка.
Просіць піць сухі луг, просіць піць сухі шнур,
І патрэскана дно сухой рэчкі.

Саранчой авадні. Проста жыць не даюць.
І кусаюць так злосна, балюча.
Ёсць пацеха адна — урадзіўся палын,
На гародзе аж цэлыя кучы.

Стогне блізкі сусед: „Голад пойдзе тут граць!“
А цымбалы ў мяне — лыжак восем.
Эх, каб дождж на тры дні… Гэта-ж ліпень у нас,
А жаўцеюць лісты — проста восень…“

Пасадзец, 1911 г.