Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Плача птушка ў пустыры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вечар *** Плача птушка ў пустыры
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
Мары паэта
Іншыя публікацыі гэтага твора: Плача птушка ў пустыры…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Плача птушка ў пустыры.
Каля плоту дзед завохаў.
А на рэчцы — кроў зары.
Галіной ківае вольха.

У дайніцу — цырк і цырк,
То карову доіць цётка.
А суседка — злы язык —
Ёй пры гэтым пляце плёткі:

„Ой, Агату біў мужык,
Як прышоў дахаты п‘яны“.
Ноч вільготная ў імжы,
Сцелем сцелюцца туманы.

„Ой, Марыля ўкрала серп,
А папалася — вот сорам!“
А паляна у pace.
Цень расце пад касаторам.

Буду ноч усю пісаць,
Як ніколі, як ні разу,
Пакуль бацька крыкне: „Спаць!
Кінь ты глупства, шкода газы!“

Пасадзец, 1911 г.