Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Мары паэта

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** Плача птушка ў пустыры Мары паэта
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Вячэрнія гаснуць зарніцы
Іншыя публікацыі гэтага твора: Мары паэта.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАРЫ ПАЭТА

З хаціны курнай выйду. Над зямліцай
Наладжу арфу я з зарніцы.

Нацягну струны я з праменняў сонца,
З яго агністых валаконцаў.

Ў зоркі-ноты я ўглядацца буду,
Паймкнецца з сэрца спеў да люду.

І на пажар рубінавага ўсходу
Пра лепшы лёс спяю народу.

Мне будзе месяц медна-гучнай глебай,
Я апрану блакіты неба.

А пада мною хмары стануць полем,
І буду гімны пець аб волі.

Я сэрца вырву, запалю паходняй —
І запануе дзень удодні

Я вызаву маланкі з навальніцай,
Віхор зайграе па зямліцы.

Пасадзец, 1912 г.