Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Вячэрнія гаснуць зарніцы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Мары паэта *** Вячэрнія гаснуць зарніцы
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Ці ведаеш зямлю арлоў-людзей магутных?
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вячэрнія гаснуць зарніцы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Вячэрнія гаснуць зарніцы
Палоскаю бледнай над лесам.
Мой бацька іграе на скрыпцы
Хасідскую сумную песню.

Ён цягне смычком так дакучна,
У шафу утаропіўся зрокам.
У шыбах пабітых — анучы,
Праз шыбы працэджаны змрокі.

Малыя ў чаканні заціркі
Палезлі гурмой на пяколак.
— Цішэй вы там! — бацька як крыкне, —
Ты што вырабляешся, Лёлік?

А маці, як быццам з пячэры,
Крычыць з-за кутка маніфест свой:
— Яшчэ не гатова вячэра,
Сядзіце вы, чэрці, на месцы!

Падлогу з‘еў грыб аж дашчэнту,
І тупаць па ёй так няёмка,
Сягоння няма атрамэнту.
Пісаць буду вершы алоўкам.

Пасадзец, 1912 г.