Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/Гараць сняжынкі кволыя

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На балоце *** Гараць сняжынкі кволыя
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Хоць ты разарвіся
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гараць сьняжынкі кволыя…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Гараць сняжынкі кволыя
І гаснуць на зямлі.
Хвіліны невясёлыя
У сэрца заплылі.

Вільготнаю лучынаю
Дымяць мае гады.
А дзверы ўсе зачынены,
Куды ісці, куды?

Пад гурбамі-заховамі
Жыву і не жыву.
Хачу чагосьці новага —
Парву ланцуг, парву.

Пасадзец, 1910 г.