Перайсці да зместу

Збор твораў (Бядуля, 1937)/I/На балоце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
*** На горне душы першы верш я каваў На балоце
Верш
Аўтар: Змітрок Бядуля
1937 год
*** Гараць сняжынкі кволыя
Іншыя публікацыі гэтага твора: На балоце (Бядуля, верш).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА БАЛОЦЕ

Вея слепіць абшар на шырокім балоце.
Нібы парусы ў моры, бялеюць стагі.
Пушча стогне, звініць у трывожнай самоце.
І едуць на рум вазакі.

Гурба скача, як конь, лезе злосным мядзведзем,
Гурба валіцца, ляжа, як п‘яны ўначы.
Уздагон вазакам нехта весела едзе, —
То купчык на санках імчыць.

Адзінока стаю і чакаю пад хвояй:
Можа снежная вея раптоўна засне.
Хвоя лапай дрыжыць над маёй галавою,
Наводзіць тугу на мяне.

Пасадзец, 1909 г.