Зборнік «Нашай Нівы» (1912, кірыліца)/1/Дзьве дарогі
← Кульгавы дзядзька Раман | Дзьве дарогі Публіцыстыка Аўтар: Вісарыён Бялінскі 1912 год Пераклад: М. Арол |
Хвароба над хваробамі → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Дзьве дарогі (Бялінскі/Арол). |
Дзьве дарогі.
Вось табе дзьве дарогі, дзьве неабмыльные сьцежкі ў жыцьці. Адна: адрачыся ад сябе, кінь любіць сябе, растапчы нагой тваё самалюбнае „я“, дыхай дзеля шчасьця другіх, ахвяруй усё, што маеш, дзеля шчасьця твайго бліжняго брата-чэлавека, дзеля твайго роднаго краю, дзеля карысьці ўсіх людзей; любі праўду і дабро не дзеля падзякі, пахвалы табе за яе ад людзей, а дзеля самой праўды і дабра, і цяжкім крыжэм выпакутуй тваю еднасць з Богам, тваё бязсьмерцьце, каторае павінно быць у зніштажэньні твайго „я“, ў пачуцьці бязмернаго шчасьця. Што? Ты не адважываешся? Палохае цябе гэта дарога? Здаецца табе, што гэта не на твае сілы?… Ну, дык вось табе другая дарога, — яна шырэйшая, прастарнейшая, лягчэйшая і спакайнейшая: любі сябе больш усяго на сьвеці, плач, рабі дабро толькі дзеля сваей карысьці і выгоды, ня бойся зла, калі яно дасць табе карысць. Помні гэту навуку: з ёй табе ўсюды цёпла будзе! Калі ты не нарадзіўся сільным, гні свой хрыбет, поўзай зьмяёй між тыгроў, кідайся тыграм між авечэк, губі, цісьні, пій кроў і сьлёзы; лоб апляці лаўровымі вейкамі; хай гнуцца плечы пад ціжарам незаслужэнай пахвальбы і тытулоў! Вясёлае і шчаснае будзе тваё жыцьцё; не спазнаеш, што такое холад і голад, што такое зьдзек і глум; усе будуць дрыжаць перад табой, усюды пакора і услужнасць, усюды пахлебетвы, пахвалкі, — і паэт напішэ табе оду, ў якой прыраўнуе цябе да паўбога, і пісака праенчыць аб табе ва ўсе вушы, што ты — абарона слабых і сірот, стоўп і падпора сваей старонкі…
Што табе да таго, што ў душы тваей кожную мінуту будзе падыймацца страшэннае крывавае безладзьдзе, што ты будзеш безперэстанку у спорцы з самім сабой, што ў душы тваей будзе залішне горача, а ў сэрцы залішне холадна, што стогны заціснутых табой трывожаць цябе і на вясёлым балю, і на мяккім ложку сна, што цені загубленых табой абступяць тваю сьмяротную пасьцель і паднімуць кругом яе пякельны танец і з дзікім, чартоўскім сьмехам будуць цешыцца с тваіх апошніх, прадсьмертных мук, а прад тваімі вачамі раскрыецца страшэнны абраз духоўнай пагібелі і за гробам вечных пакут… О, дарагі мой, твая праўда: жыцьцё — сон: і ня ўгледзіш, як пройдзе. Але затое вясёла пажывеш, салодка паясі, смачна папьеш, мякка пасьпіш, пабудзеш верхаводам над сваімі братамі, а гэта чаго-колечы ды варта! Калі-ж пры тваіх радзінах прырода палажыла на тваю галаву печатку генія, дала табе мову прарока і чароўны голас паэта, калі кіруючая сьветам доля вызначыла цябе быць кіраўніком чэлавечэства, апосталам праўды і знаньня, вось ізноў перад табой дзьве неабмыльные дарогі. Уцякай у прыроду, любі і старайся спазнаць яе, рабі без надзеі на заплату, адчыняй душы родных братоў тваіх дзеля пазнаньня добраго і праўды, выяўляй зло і цемнату, цярпі напасьці, еш хлеб, змочэны сьлезамі, і не адрывай задуманаго вока з дзіўнаго, роднаго табе неба!… Трудна? Цяжка? Ну, дык таргуй тваім божым дарам, палажы цану на кожнае прарочае слова, каторае пасылае табе Бог у сьветлые мінуты прасьвяды; купцы знойдуцца, заплацяць добра, а ты толькі умей кадзідлам падкурываць, умей сагнуць да зямлі тваю слаўную галаву, забудзься аб славе, аб вечнасьці, аб патомнасьці, будзь здаволен тым, што услужная рука крамніка-пісакі абвесьціць аб табе, што ты вялікі паэт, геній, Байрон, Гета!..
М. Арол.