Перайсці да зместу

Заранкі (1924)/Вольны шлях

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вечар на берагу возера Вольны шлях
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Восень
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вольны шлях (Журба).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВОЛЬНЫ ШЛЯХ.

Конь наш птушкаю нясецца
Па палянцы па лясной;
Заліваецца-сьмяецца
Наш званочак пад дугой.
Вёска зьнікла — ўжо далёка,
Перад намі вольны шлях.
Эх, прастор які шырокі!..
Нам нясецца кветак пах.
Як чароўна ў полі мглістым:
Срэбны месяц вунь усплыў —
Бляскам белым і іскрыстым
Ўсё навокал пасрыбрыў.
А ўгары сьмяюцца зоры;
Ноч пануе на палях.
Прэч ідзі ты, злое гора, —
Перад намі вольны шлях!..