Заранкі (1924)/Вечар на берагу возера

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над Дзьвіной Вечар на берагу возера
Верш
Аўтар: Янка Журба
1924 год
Вольны шлях

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАР НА БЕРАГУ ВОЗЕРА.

Хвалі ціха плюскаталі,
Быццам блузьнілі у сьне;
Пырскі белыя ўзьляталі
І зьнікалі ў глыбіне.
Больш і больш гусьцелі цені,
Вечар ціхі падступаў.
Змрок імглісты ў нейкай лені
Цэлы сьвет сабой абняў.
Лес, як быццам, сплыў за горы;
Не дагледзіш дрэў і траў.
Замігцелі ў небе зоры,
Сон зямлю апанаваў.
Ціша мёртвая настала, —
Толькі возера парой,
Бы спрасоньня марматала
І змагалась з цішынёй.