Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Я пясьняр лясоў, балота

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жывое балота ⁂ Я пясьняр лясоў, балота
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Бунтар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Я пясьняр лясоў, балота…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!





∗     ∗

Я пясьняр лясоў, балота
І загонаў каласістых…
Мае песьні — шум чарота
Па-над рэчкаю імглістай.

Мае песьні — песьні долі,
Шопат зор у паднябесьсі
Хай ляціць, жыве на волі
Гучны вокліч маёй песьні,

Мае песьні — песьні буры,
Гоман лесу ў непагоду,
Страшны посьвіст злой віхуры,
Сьмелы кліч майго народу.

Мае песьні — песьні волі,
Гімн паўстаўшых на прадвесьні…
Хай нясецца, хай ніколі
Не загіне вокліч песьні!