Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Бунтар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Я пясьняр лясоў, балота Бунтар
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Вечная бура
Іншыя публікацыі гэтага твора: Бунтар (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БУНТАР

Я шумлівы чарот, я мяцежны бунтар,
Я балота буджу гучным шумам,
У вадзе я жыву і абмыт дажджом хмар,
Але змоўкнуць ня дам сваім струнам.

Уздыму дух людзей, прабуджу іх ад сну, —
Славу, будучнасьць я ім прарочу…
Я мяцежны бунтар, клічу жыцьця вясну,
Клічу к працы свабоднай і творчай,

Як ня счуюць мяне, я мацней загуду,
Дам гучнейшы акорд песьні новай…
А каб змыць з зямлі бруд, скалыхну я ваду,
Што дажджом налілася сьвінцовым.

Чаму-ж вы, песьняры, што будзілі людзей,
Чуць ня хочаце песьні чарота?
Нашы песьні — наш кліч, бо адных мы грудзей,
Край адзін наш — то наша балота.

Дык шумі, як шумеў, вялікан-ясакар,
Шапаці, сьпелы колас, у полі…
А я песьню сваю буду пець — я бунтар!
Буду клікаць народ свой да Волі.

1922 г.