Завіруха (1929)/Сьвята

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Касавіца Сьвята
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Песьня Першага Мая
Іншыя публікацыі гэтага твора: Сьвята (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




СЬВЯТА

Над шумным лесам, над балотам
Узьняўся новы дзень,
І неба сонца пазалотай
Зямлі схавала цень.
Аджмурыў бляск бяздольным вочы,
Ідуць на лепшы шлях…
Збыліся думкі чорнай ночы,
Разьвіўся вольны сьцяг…
Народ спазнаў кім мусіць звацца…
Нявольнай працы край,
У знак пабеды вольнай працы,
Сьвяткуе першы май.

1921 г.