Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Гром

З пляцоўкі Вікікрыніцы
А я іду Гром
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
Дымам і пажарам
Іншыя публікацыі гэтага твора: Гром (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ГРОМ

Загрымеў моцна гром,
Ажно здрогнуўся сьвет,
Ажно іскры сыпнуліся з неба,
І няволі цяжкой
Агнём зьнішчаны сьлед,
Аб якім ўспамінаць ўжо ня трэба.


∗     ∗

Гэты гром разбудзіў
Ўсіх нявольных людзей,
Асьвяціў бліскавіцай ім шлях…
Ад сахі, варстакоў
Мкнуцца ўсе к грамадзе,
Каб на век утрымаць вольны сьцяг.


∗     ∗

Каб жыцьцё ўзбудаваць
На руінах, крыжах,
Жыцьцё — роўнасьці, шчасьця і волі,
І каб дзікі тыран,
Бедных, змучаных страх,
Ў новы сьвет не вярнуўся ніколі.


∗     ∗

Гром грыміць і грыміць…
Б‘е пярун агнявы,
Паліць, нішчыць ўсё з края да края…
Хутка ён пражане
Час пажараў, крыві…
Й сонца волі над ўсімі запале.

1920 г.