Перайсці да зместу

Завіруха (1929)/Вечарам

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Чужына Вечарам
Верш
Аўтар: Міхась Чарот
1929 год
⁂ Стаіць маўкліва сонны гай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Вечарам (Чарот).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ВЕЧАРАМ

Хавае змрок у небе хмары,
Агонь ён паліць вечных зор;
Глядзіцца месяц у выгары,
Дзе не змаўкае жабаў хор.
Ня хіліць вецер куст ракіты,
Ня сьвішча сумна, як удзень…
На гай, на поле і на хаты
Спаўзае ночы лёгкі цень.
Туман бялее над балотам,
Дзяргач завёў траскучы сьпеў,
Жукі лятаюць па-над плотам,
Жывёла йдзе з пагону ў хлеў…
Ідуць ад працы ў вёску людзі,
Дзяўчаты, хлопцы, мужыкі,
І гукі песьні роднай льлюцца,
Як хвалі быстрай тэй ракі…
Змаўкае сьпеў… Вось ночы ціша
Нясе ўсяму сьвяты спакой…
А сэрца доўга мне калыша
Твой сумны сьпеў, край родны мой.

1920 г.